эма́ль, ‑і, ж.
1. Непразрыстая шклопадобная маса для пакрыцця металічных прадметаў з мэтай захавання іх ад акіслення, а таксама глазура для пакрыцця мастацкіх вырабаў. У невялічкім.. [пакоі] з мяккай мэбляю і сінімі сценамі, упрыгожанымі медальёнамі з эмалі і ідылічнымі гравюрамі з народнага побыту, было поўна людзей. Караткевіч. // Паверхня з такога рэчыва ці слой яго на чым‑н. Цяпер палавіна вучняў нашай школы носіць гэтыя значкі з чырвоным крыжам на белай эмалі. Жычка. // перан. Пра гладкую бліскучую паверхню, якая нагадвае такую масу. У шырокім марскім прасторы белымі чайкамі плавалі яхты. Сярод ярка-зялёных далін былі відаць белыя будынкі сядзіб і санаторыяў; кудлатыя, як авечкі, хмаркі беглі па ўступах гор. Усё нібы ззяла золатам, зялёнай, блакітнай і белай эмаллю. Рамановіч.
2. Мастацкі выраб, пакрыты такой масай. Калекцыі эмалей.
3. Цвёрдае бліскучае рэчыва, якое пакрывае знешнюю частку зубоў.
4. Разм. Эмалевая фарба.
[Фр. émail.]
эмалье́р, ‑а, м.
Майстар па вырабу эмалі (у 2 знач.).
эмалье́рны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з вырабам эмалі (у 2 знач.). Эмальерная майстэрня.
эмана́цыя, ‑і, ж.
1. Выпраменьванне, выдзяленне чаго‑н. Эманацыя газаў.
2. Тое, што выпраменьваецца, выдзяляецца.
3. Першапачатковая назва радону.
[Лац. emanatio.]
эмано́метр, ‑а, м.
Прыбор для вымярэння эманацыі радыю.
[Ад слова эманацыя і грэч. metréō — вымяраю.]
эмансіпа́тар, ‑а, м.
Той, хто ажыццяўляе эмансіпацыю каго‑, чаго‑н.
эмансіпа́цыя, ‑і, ж.
Вызваленне ад якой‑н. залежнасці, прыгнёту; адмена якіх‑н. абмежаванняў. Адной з характэрных рыс светапогляду Скарыны было імкненне да эмансіпацыі ад заплеснеўшых царкоўна-феадальных традыцый, да абгрунтавання прынцыпаў развіцця царкоўна-феадальных традыцый, да абгрунтавання прынцыпаў развіцця свабоднай чалавечай асобы. Алексютовіч. // Грамадою рух у Заходняй Еўропе і дарэвалюцыйнай Расіі за роўныя правы жанчын з мужчынамі ў галіне грамадскага і працоўнага жыцця. За сваю эмансіпацыю, мне здаецца, жанчына дорага заплаціла: за ёй засталіся ўсе яе жаночыя абавязкі, і звыш таго, яна яшчэ ўзваліла на свае плечы вельмі многія мужчынскія. Сіпакоў.
[Лац. emancipatio.]
эмансіпі́раваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад эмансіпіраваць.
2. у знач. прым. Які атрымаў эмансіпацыю. Эмансіпіраваная жанчына.
эмансіпі́равацца, ‑руецца; зак. і незак.
1. Стаць (станавіцца) эмансіпіраваным.
2. толькі незак. Зал. да эмансіпіраваць.
эмансіпі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.
Правесці (праводзіць) эмансіпацыю; вызваліць (вызваляць) каго‑, што‑н. ад якой‑н. залежнасці. Эмансіпіраваць жанчын.