чахо́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для вырабу чахлоў. Чахольнае палатно.
чахо́нь, ‑і, ж.
Прамысловая чародная рыба сямейства карпавых. А тут абрыкосы, а там алыча, І грудамі скрозь памідоры, І ззяе лускою чахонь і сазан — Відаць, будзе добры сягоння базар. Зарыцкі.