філало́гія, ‑і,
Сукупнасць навук, якія вывучаюць літаратуру і мову.
[Ад грэч. philéō — люблю і logos — вучэнне.]
філало́гія, ‑і,
Сукупнасць навук, якія вывучаюць літаратуру і мову.
[Ад грэч. philéō — люблю і logos — вучэнне.]
філама́т, ‑а,
Член тайнага студэнцкага таварыства Віленскага універсітэта, якое існавала ў 1817–1823 гг. і аб’ядноўвала моладзь з Беларусі, Літвы і Польшчы.
[Ад грэч. philomáthēs — аматар ведаў.]
філантрапі́зм, ‑у,
Занятак філантропіяй.
філантрапі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да філантропіі, філантропа.
філантро́п, ‑а,
Той, хто займаецца філантропіяй; дабрачынец.
філантро́пія, ‑і,
Дапамога бедным, заступніцтва за бедных; дабрачыннасць.
[Грэч. philanthrōpia.]
філантро́пка, ‑і,
філармані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да філармоніі; звязаны з дзейнасцю філармоніі.
філармо́нія, ‑і,
Установа, якая займаецца арганізацыяй канцэртаў і прапагандай музычнай культуры.
[Ад грэч. philos — сябар і harmonia — гармонія, музыка.]
філарэ́т, ‑а,
Член тайнага студэнцкага таварыства Віленскага універсітэта, якое ўзнікла ў 1820 г.
[Ад грэч. philaretos — аматар дабрачыннасці.]