Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

узлахма́ціць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маніць; зак., што.

Разм. Зрабіць лахматым; ускалмаціць, ускудлаціць. Узлахмаціць шэрсць. □ Я ўзлахмаціў яму грыўку, якая паспела выгараць на сонцы, і пайшоў. Радкевіч.

узлахма́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад узлахмаціць.

2. у знач. прым. Растрапаны, непрычасаны. У густым бярэзніку .. ціха трашчаў агеньчык, каля якога сядзеў немалады ўжо, узлахмачаны чалавек. Скрыпка.

узлахма́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да узлахмаціцца.

2. Зал. да узлахмачваць.

узлахма́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да узлахмаціць.

узле́гчы, ‑лягу, ‑ляжаш, ‑ляжа; ‑ляжам, ‑ляжаце, ‑лягуць; пр. узлёг, ‑легла; заг. узляж; зак.

Палегчы, наваліцца на каго‑, што‑н. Хлопец адразу падышоў да агароджы і ўзлёг на яе грудзьмі. Чорны.

узле́гчыся, ‑лягуся, ‑ляжашся, ‑ляжацца; ‑ляжамся, ‑ляжацеся, ‑лягуцца; пр. узлёгся, ‑леглася; зак.

Тое, што і узлегчы. Мікалай Гурбан узлёгся грудзьмі на стол і нерухома глядзеў у адну кропку. Гроднеў.

узле́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; пр. узлез, ‑ла; заг. узлезь; зак., на што.

1. Залезці, узабрацца на што‑н. высокае, на верх, на паверхню чаго‑н. Узлезці на тэлеграфны слуп. Узлезці на рыштаванні. Узлезці на самы верх. □ Рыгор спрытна схапіў рэчы і ўзлез на заднюю пляцоўку задняга вагона. Гартны. Вязень узлез на столік, што стаяў пад акенцам, узяўся рукамі за краты, упёрся ў іх галавой і, прагна глядзеў на турэмны двор. Таўлай. // перан. Падняцца ўверх (па службе і пад.). А хацеў лічыцца Ён [Цярэшка] тузом у трэсце. Як жа падлаўчыцца — На пасаду узлезці. Гілевіч.

2. Разм. Надзецца, налезці (пра адзенне, абутак). Вот узлез на нагу. □ Прымяраю, ці ўзлезе на плечы Ватоўка, кашуля. Куляшоў.

3. Разм. Наступіць на што‑н. Андрэй не ведаў, куды падзецца ад сораму. Ён баяўся сустрэцца позіркам з Зояй, а тут па табе — на нагу ўзлез. Хадановіч.

4. Разм. Ступіць, уз’ехаць куды‑н. [Грасыльда:] — Вясна сёлета была халодная, дажджы. На поле не ўзлезеш. А сеяць — сёй. Пташнікаў.

узле́сак, ‑ску, м.

Тое, што і узлессе. Салаўёў выйшаў на ўзлесак, з якога павінна была відаць вёска, і спыніўся, як укапаны. Шахавец.

узле́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да узлесся, узлеску. [Тварыцкі] .. прайшоў сюды-туды паміж узлесных кустоў. Чорны.

узле́ссе, ‑я, н.

Край лесу. На Саўкавай гары.., на самым узлессі пушчы, была закончана пабудова лагера. Брыль. Выйшаў [я] на ўзлессе, прымасціўся на шырокім бярозавым пні. Ляўданскі.