Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

узлава́насць, ‑і, ж.

Уласцівасць узлаванага (у 2 знач.); злосць. Прывітаўшыся з Зыбіным, Собаль звыкла запытаўся, як ездзілася. — Як? Бачыш! — адказаў з ноткай нейкай узлаванасці Зыбін. Мележ.

узлава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад узлаваць.

2. у знач. прым. Злы, сярдзіты. Узлаваная маці моцна і гучна пляскала .. [Валодзьку] па голых паружавелых палавінках. Мележ.

узлава́цца, узлуйся, узлуешся, узлуецца; узлуёмся, узлуяцеся; зак., на каго-што і без дап.

Увайсці ў злосць, раззлавацца; адчуць незадаволенасць кім‑, чым‑н. Узлаваўся лёкай, схапіў Сцёпку за каўнер ды давай тузаць. Якімовіч. Леўчык нават здзівіўся, што сват так узрадаваўся і павесялеў, замест таго, каб узлавацца на суседзяў. Чарнышэвіч. [Вольга Віктараўна], здаецца, узлавалася па сваю слабасць. Колас.

узлава́ць, узлую, узлуеш, узлуе; узлуём, узлуяце; зак.

Разм.

1. каго. Увесці ў злосць, раззлаваць. Бацькаў адказ узлаваў маці. Васілевіч. [Ганна] баялася лішнім словам, няўдалым рухам узлаваць затоенага старога. Мележ.

2. Абл. Тое, што і узлавацца. Клемсіха ўзлавала, пачала лаяць .. [Сёмку]. Галавач. Гаварушка ўзлаваў і сам схапіў з плячэй мяшок, перавярнуў яго ўверх сподам і пачаў трэсці. Лобан.

узлажы́ць, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак.

1. каго-што. Палажыць на што‑н., паверх, на верх чаго‑н.; ускласці. Узлажыць бервяно па сані. □ Кастусь памог узлажыць мяхі па воз. С. Александровіч. Толькі што .. [Мікола] нукнуў на каня — шусь ячмень з воза. Мікола закіпеў, узлажыў другі раз. Колас.

2. перан.; што. Даручыць каму‑н. які‑н. абавязак. Узлажыць адказнасць на брыгадзіраў.

3. што. Абл. Надзець. Асцярожна, каб не пабудзіць жонкі, злез Рыгор з пасцелі, узлажыў порткі, апрануў бравэрку і ціхенька выйшаў. Крапіва.

•••

Узлажыць што на алтар бацькаўшчыны (навукі, мастацтва, перамогі і пад.) — тое, што і скласці што на алтар бацькаўшчыны (навукі, мастацтва, перамогі і пад.) (гл. скласці).

узла́зіць, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць.

Незак. да узлезці.

узлакаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.

Разм. Абаперціся локцем на што‑н. Адсунуў [Сцяпан] фіранку, узлакаціўся па падаконнік і пачаў глядзець на вуліцу. Скрыган. Сяргей сеў на пень, абняўшы калматую галаву рукамі, узлакаціўся на калені, глыбока задумаўся. Машара.

узлама́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад узламаць.

2. у знач. прым. Які ўзламаўся, трэснуты. Узламаны лёд.

узлама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; заг. узламі; зак., што.

1. Ломячы, разбіць, адкрыць што‑н. замкнутае, запёртае. Узламаць дзверы. □ Ігнась сякерай узламаў замок, і жудасць ахапіла яго. Чарнышэвіч. // Праламаць, разламаць. У вагоне нумар дзесяць палонныя ўзламалі сцяну і выскачылі на хаду. Лупсякоў.

2. Зрабіць прарыў у чым‑н., парушыць што‑н. Узламаць абарону праціўніка.

узлахма́ціцца, ‑мачуся, ‑мацішся, ‑маціцца; зак.

Стаць, зрабіцца лахматым; ускалмаціцца, ускудлаціцца. [Чалавек] зусім ператварыўся: узлахмаціліся гладка зачэсаныя валасы, зялёная гімнасцёрка падала яму выгляд дэмабілізаванага чырвонаармейца. Лужанін. // Узадрацца. Стаяла [ігруша] голая, счарнелая з вузлаватымі сукамі, з вымерзлымі сям-там галінкамі, на якіх парэпалася, узлахмацілася кара. Лынькоў.