Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

уз’е́зд, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. уз’ехаць (у 1 знач.).

2. ‑а. Месца, шлях, па якім уз’язджаюць на што‑н., куды‑н. Некалькі шкляных будак стаялі на ў’ездзе на мост. Лынькоў. На паваротцы дарогі, дзе пачынаўся ўз’езд на бераг, Каваль заўважыў Паліну. Савіцкі.

уз’е́сціся, уз’емся, уз’ясіся, уз’есца; уз’ядзімся, уз’ясцеся, уз’ядуцца; пр. уз’еўся, уз’елася; зак.

Разм. Раззлавацца, накінуцца на каго‑н. з папрокамі, абвінавачваннямі, пагрозамі; пачаць помсціць каму‑н. — Я табе так скажу, — быццам і не чуў Мацеевых слоў, вёў далей Хмыль. — Жыць кожнаму трэба... Вось ты на мяне на сходзе ўз’еўся, а за што? М. Стральцоў. [Гаўрута:] — Добра зрабілі, што не задзіраліся з .. [жулікамі], бо гэтая шайка, калі б уз’елася, нарабіла б вам бяды. Машара.

уз’е́хаць, ‑еду, ‑едзеш, ‑едзе; зак.

1. Заехаць на больш высокае месца. Калі ў з’ехалі на ўзгорак, Сяргей папрасіў шафёра спыніцца, вылез з машыны. Шахавец. Бомба трапіла ў наплаўны мост тады, калі санітарны аўтобус з раненымі паспеў ужо ўз’ехаць на бераг. Хомчанка. // Едучы, трапіць куды‑н., заехаць, выехаць куды‑н. Як толькі ўз’ехалі на прыгуменне, Тамаш пачаў непакоіцца. Чарнышэвіч. Сонца ўжо схавалася за лес, як на шашу з прасёлка ўз’ехала фурманка. Місько. Услед за маладымі, уз’ехалі па двор яшчэ два вазкі з дружкамі. Васілевіч.

2. Паехаць на каго‑, што‑н. Упаў [Міхал], ткнуў нагою пад задняе кола, што якраз у той момант уз’ехала на дарожны камень. Чорны. Толькі ржавая сетка-агароджа ў адным месцы была парвана — на яе, па ўсім відаць, уз’ехаў танк. Сачанка.

уз’ю́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Стаць узбуджаным, гуллівым.

уз’ю́шанасць, ‑і, ж.

Разм. Стан непамернага гневу, злосці.

уз’ю́шаны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Вельмі разгневаны, раззлаваны; раз’юшаны. У гэты час з’явіўся перад .. [Арцёмам Ісакавічам] уз’юшаны фельдфебель. Злосна тыцкаў яму пад нос бальнічную бярданку. Лынькоў.

уз’ю́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.

Разм. Вельмі разгневацца, раззлавацца. — Які, які?.. ды Мікалай Палявы!.. Я яму пакажу. Ён у мяне паскача!.. — зноў уз’юшыўся Іван. Сяргейчык.

уз’яда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да уз’есціся.

уз’ядна́льны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з уз’яднаннем, накіраваны на ўз’яднанне.

уз’ядна́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. уз’ядноўваць — уз’яднаць і уз’ядноўвацца — уз’яднацца.