Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

узуа́льны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які з’яўляецца узусам, вынікае з узусу; агульнапрыняты.

узурпа́тар, ‑а, м.

Той, хто незаконна захапіў у свае рукі ўладу або прысвоіў сабе чужое права, паўнамоцтва. Слова Міцкевіча было заўсёды блізкае для тых, хто змагаўся і не скараў ганебна галавы перад узурпатарам. Лойка. // Прыгнятальнік. Рабочыя і салдаты паўсталі супраць гнёту ўзурпатараў. «Полымя».

[Лац. usurpator.]

узурпа́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да узурпатара, уласцівы ўзурпатару.

узурпа́тарства, ‑а, н.

Паводзіны узурпатара; узурпацыя.

узурпа́цыя, ‑і, ж.

Незаконны захоп улады, прысваенне чужога права, паўнамоцтва.

[Лац. usurpatio ад usurpo — захопліваю.]

узурпі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад узурпіраваць.

узурпі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да узурпіраваць.

узурпі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Учыніць (учыняць) узурпацыю. Узурпіраваць вярхоўную ўладу. // перан. Разм. Захапіць (захопліваць) у сваё поўнае распараджэнне.

у́зус, ‑у, м.

Кніжн. Тое, што прынята, што стала звычайным; звычай, звычка.

[Ад лац. usus — карыстанне, ужыванне, звычай.]