Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

узбадзёрыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Стаць, зрабіцца бадзёрым; падбадзёрыцца. — Соль? Гэна можна! — яшчэ болей узбадзёрыўся Карпечак. Аношкін.

узбадзёрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Выклікаць бадзёры настрой, прыліў сілы, энергіі; падбадзёрыць. Тое, што .. [Алесь] як быццам пачуў бацькаў голас, узбадзёрыла яго. Броўка. На завод да нас прыехаў Сам Ільіч праводзіць хлопцаў, Развітацца з імі, словам Узбадзёрыць іх бацькоўскім. Зарыцкі.

узбаламу́ціцца, ‑мучуся, ‑муцішся, ‑муціцца; зак.

Разм. Узбударажыцца, усхвалявацца. — Пачакай! — Іван хапае Шуру за рукаў. — Чаго ты ўзбаламуціўся? Слова нельга сказаць... Навуменка.

узбаламу́ціць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., каго-што.

Разм.

1. Узбударажыць, выклікаць супярэчлівыя пачуцці, прывесці ў замяшанне; устрывожыць. Узбаламуціць людзей. □ Песня мяне растрывожыла, узбаламуціла. Бядуля. Відаць, яго спакой узбаламуцілі даччыныя словы. Мурашка.

2. Узбунтаваць. [Ахрэм:] — Галота праклятая! Не... не ўзбаламуціць вам вёскі. Гурскі.

узбаламу́чанасць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць узбаламучанага (у 2 знач.). Чаго з лішкам хапала мне, дык гэта непаседлівасці і нейкай нервовай узбаламучанасці. Асіпенка.

узбаламу́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад узбаламуціць.

2. у знач. прым. Неўраўнаважаны, узбударажаны; неспакойны. Узбаламучаны настрой. □ Хацелася [Дауэру] кінуць усё.., забрацца ў ціхі куточак і там прасядзець, аж пакуль не паспакайнее гэты ўзбаламучаны свет. Шахавец.

узбаламу́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да узбаламуціцца.

2. Зал. да узбаламучваць.

узбаламу́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да узбаламуціць.

узбаранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Узрыхліць бараной.

узбе́гацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Забегаць у розных напрамках, узад-уперад; разбегацца. Узбегаліся на вуліцы бабы, — каторая за свіннямі, каторая да суседзяў. Мурашка. І не адзін раз [Чубар] па дарозе ўжо ўяўляў сабе, як прыйдзе, нарэшце, у Мамонайку, і ўзрадаваная Аграфена ўзбегаецца за гародамі, каб напаліць у лазні. Чыгрынаў.