Разм. Забегаць у розных напрамках, узад-уперад; разбегацца. Узбегаліся на вуліцы бабы, — каторая за свіннямі, каторая да суседзяў.Мурашка.І не адзін раз [Чубар] па дарозе ўжо ўяўляў сабе, як прыйдзе, нарэшце, у Мамонайку, і ўзрадаваная Аграфена ўзбегаецца за гародамі, каб напаліць у лазні.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)