сяміаршы́нны, ‑ая, ‑ае.
Памерам у сем аршын.
сяміаршы́нны, ‑ая, ‑ае.
Памерам у сем аршын.
сяміба́льны, ‑ая, ‑ае.
Сілаю ў сем балеў.
сямібая́ршчына, ‑ы,
Баярскі ўрад у Расіі ў час польскай інтэрвенцыі пачатку 17 ст., які складаўся з сямі знатных баяр.
сямібо́р’е, ‑я,
Тое, што і сяміборства.
сямібо́рства, ‑а,
Спартыўнае спаборніцтва, якое складаецца з сямі відаў практыкаванняў.
сямівуго́льнік, ‑а,
Геаметрычная фігура, абмежаваная сямю прамымі лініямі, што перасякаюцца і ўтвараюць сем унутраных вуглоў.
сямівуго́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае сем вуглоў.
сямівярсто́вы, ‑ая, ‑ае.
Адлегласць у сем вёрст.
сямівяршко́вы, ‑ая, ‑ае.
Памерам у сем вяршкоў.
сямігадзі́нны, ‑ая, ‑ае.
Які працягваецца сем гадзін.