спла́ўлены 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сплавіць 1.
спла́ўлены 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сплавіць 2.
спла́ўліванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. сплаўляць 1 — сплавіць 1.
сплаўля́цца 1, ‑яецца; незак.
1. Незак. да сплавіцца.
2. Зал. да сплаўляць 1.
сплаўля́цца 2, ‑яецца; незак.
1. Перамяшчацца, адпраўляцца ўплынь па цячэнню ракі. Рэчка запаведная, лес не сплаўляецца, рыбу лавіць забаронена, дык няхай яна сабе цячэ, як хоча. В. Вольскі.
2. Зал. да сплаўляць 2.
сплаўля́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да сплавіць 1.
сплаўля́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да сплавіць 2.
сплаўны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да сплаву 2. У сплаўны сезон .. [бацька] наймаўся ў лясных купцоў прыказчыкам. Бядуля. // Які дастаўляецца сплавам; такі, што сплаўляюць. Сплаўны лес. □ [Людзей] правялі .. да берага ракі, устаўленага штабялямі дроў, сплаўнога бярвення. Лынькоў. // Прыгодны для сплаву; прызначаны для яго. Сплаўная рэчка. □ Мінаваўшы яшчэ адну сплаўную прыстань, мы выплылі на шырокі плёс. Карамазаў.
спла́ўшчык, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца сплавам лесу. Цяпер на дапамогу сплаўшчыкам прыйшла разнастайная і дасканалая тэхніка, але без вопыту і ўмення адна тэхніка была б, вядома, бяссільная. В. Вольскі.
сплаці́ць, сплачу, сплаціш, сплаціць; зак., што.
Разм. Аплаціць, унесці плату, кампенсацыю за што‑н. Каб не блытаць бухгалтэрыю, я сплачу ўвесь доўг адразу. Дубоўка. [Проннікаў:] — Паны суддзі, хоць я ў гэтай справе і не вінаваты, але згодзен сплаціць Зацэпіну чацвёртую частку шкоды. Сіпакоў.
спла́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сплаціць.
спла́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да сплаціць.
спле́скванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. сплескваць — спляскаць.