Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

слабаджа́нін, ‑а, м.

Жыхар слабады, слабодкі.

слабаджа́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да слабаджанін.

слабадскі́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да слабады, слабодкі.

слабаду́шнасць, ‑і, ж.

Адсутнасць цвёрдай волі, цвёрдых маральных прынцыпаў, мужнасці.

слабаду́шны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца слабадушнасцю.

слаба́к, ‑а, м.

Разм. жарт. Слабы ў якіх‑н. адносінах чалавек. [Валька:] — Вяртайся, Уладзік, прашу цябе... Тут і дыхаць цяжка. [Уладзік:] — Ну і вяртайся, калі ты такі слабак... Хадкевіч. — Ліцейную тэхналогію ведае, — ківае галавою Пятро, — а ў мадэлях — слабак. Мыслівец.

слабакі́слы, ‑ая, ‑ае.

Які ўтрымлівае невялікую колькасць кіслаты. Слабакіслая глеба. Слабакіслы торф.

слабанерво́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае слабыя нервы; занадта чуллівы. Слабанервовы чалавек.

слабаразвіты́, ‑ая, ‑ое.

Недастаткова развіты. Слабаразвітая краіна.

слабасі́лле, ‑я, н.

Фізічная слабасць, недахоп сілы.