плі́савы, ‑ая, ‑ае.
Уст. Зроблены з плісу. Плісавая куртка.
плісірава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. плісіраваць.
плісірава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад плісіраваць.
2. у знач. прым. З плісіроўкай. Плісіраваная спадніца.
плісірава́цца, ‑руецца; незак.
Зал. да плісіраваць.
плісірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.
Рабіць плісэ (у 1 знач.).
[Ад грэч. plisser.]
плісіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. плісіраваць.
2. Тое, што і плісэ (у 1 знач.).
плі́ска, ‑і, ДМ плісцы; Р мн. ‑сак; ж.
Невялікая пералётная птушка з доўгім хвастом атрада вераб’іных. Скачуць, нібы на спружынах, вёрткія шэрыя пліскі. В. Вольскі.
плісэ́, нескл., н.
1. Дробныя паралельныя складкі на матэрыяле (тканіне), зробленыя шляхам спецыяльнай апрацоўкі. Абмяркоўваюць .. [падначаленыя] розныя там гаржэткі, жабо, плісэ, гафрэ і сотні іншых, бог ведае якіх рэчаў... Новікаў.
2. у знач. нязм. прым. З такімі складкамі; плісіраваны.
[Фр. plisse.]
пліта́, ‑ы, ДМ пліце; мн. пліты, пліт; ж.
1. Вялікі плоскі камень або кавалак металу і пад. з плоскай роўнай паверхняй. З цяжкіх гранітных пліт узняўся маўзалей. Танк. Прыстань шырокая, доўгая, роўная, прасторная, акуратна вылажана гладкімі каменнымі плітамі і заліта асфальтам, абсаджана двума радамі каштанаў. Колас. Рудзенькая дарожка да самага ганка была высыпана жоўтым пяском і выкладзена бетоннымі плітамі. Місько.
2. Кухонная печ з канфоркамі. — Хацелася б, сынок, каб і ты быў такі спагадлівы і уважлівы да людзей, — зазначыла маці і адышлася да пліты гатаваць снеданне. Пальчэўскі.
плі́тачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пліты (у 1 знач.). // Зроблены з пліт. Плітачная падлога. // Прыгатаваны ў форме плітак. Плітачны чай. Плітачны шакалад.