плюралісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да плюралізму.
плюра́льны, ‑ая, ‑ае.
У выразе: плюральны вотум гл. вотум.
плюс 1, ‑а, м.
1. Матэматычны знак у выглядзе крыжыка (+), які ставіцца паміж лічбамі для абазначэння складання. Два плюс два будзе чатыры. // Такі ж знак перад лічбай для вызначэння таго, што лічба гэтая дадатная, г. зн. большая, чым нуль. Тэмпература паветра плюс дзесяць градусаў.
2. Крыжык, які ставіцца пры школьнай ацэнцы і абазначае некаторае перавышэнне яе. Чатыры з плюсам.
3. у знач. нязм. Акрамя таго, з дабаўленнем. Дэвіз павінен быць такі: «Вучоба плюс праца!» «Звязда».
4. перан. Дадатны бок, перавага. — Калі ім [сялянам] ўдасца зямлі не даць [Пілацееву], гэта будзе велізарнейшым плюсам у палітычным расце сялянства. Галавач.
[Ад лац. plus — больш.]
плюс 2, ‑у, м.
Спец. Тое, што і кумач.
плюсава́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Прызначаны для плюсавання. Плюсавальная машына.
плюсава́нне, ‑я, н.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. плюсаваць.
плюсава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад плюсаваць.
плюсава́цца, ‑суецца; незак.
Зал. да плюсаваць.
плюсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., што.
Спец. Насычаць (тканіну) асобым хімічным растворам перад тым, як фарбаваць яе або друкаваць малюнак на ёй.
плю́савы 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да плюса 1. Плюсавая тэмпература.
плю́савы 2, ‑ая, ‑ае.
Спец. Прызначаны для плюсавання.
плю́ска, ‑і, ДМ плюсцы; Р мн. ‑сак; ж.
Утварэнне з лісцяў, якое абкружае аснову плода або ўвесь плод.