мотаго́ншчыца, ‑ы,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuмотагурто́к, ‑тка,
Гурток па вывучэнню язды на матацыкле.
мотадро́м, ‑а,
Месца, прыстасаванае для спаборніцтваў па матацыклетнаму спорту і выпрабавання матацыклаў.
мотадрызі́на, ‑ы,
Дрызіна з рухавіком ўнутранага згарання.
мотадыві́зія, ‑і,
Мотамеханізаваная дывізія.
мотакало́на, ‑ы,
Калона аўтамабіляў, матацыклаў, якія рухаюцца ў пэўным парадку; матарызаваная калона.
мотаклу́б, ‑а,
Клуб матацыклістаў.
мотакрасме́н, ‑а,
Спартсмен, які спецыялізуецца па мотакросу.
мотакро́с, ‑у,
Тое, што і мотапрабег.
мотало́дка, ‑і,
Маторная лодка.