мо́рзе,
У выразе: азбука Морзе гл. азбука.
мо́рква, ‑ы, ж.
1. Агародная культура сямейства парасонавых з саладкаватым аранжавага колеру караняплодам. Побач зелянелі густыя градкі морквы. Якімовіч.
2. зб. Караняплоды гэтай расліны як ежа. Тушаная морква. Суп з морквай.
морс, ‑у, м.
Напітак з соку ягад або фруктаў. Яблычны морс.
[Ад ням. Moosbeere — журавіны.]
мо́рула, ‑ы, ж.
Спец. Стадыя развіцця зародка мнагаклетачных арганізмаў, на якой зародак мае выгляд згуртавання клетак накшталт ягады ажыны.
[Ад лац. morum — тутавая ягада.]
мо́рфій, ‑ю, м.
Наркатычны заспакаяльны і снатворны сродак.
[Ад грэч. Morpheios — бог сну.]
мо́ршчыцца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑шчыцца; незак.
1. Збірацца ў маршчыны (пра скуру, часткі твару). Велікаваты тонкі нос моршчыўся, і ад таго выразней выступалі баразёнкі зморшчын ля вачэй. Асіпенка. Каравая моршчыцца скура, Аброс [лясун] цёмным мохам, як пень. Багдановіч.
2. Моршчыць твар (ад болю, незадаволенасці і пад.). Вадэйка ўздрыгвае ўсім сваім вялікім целам, пакутліва моршчыцца. Навуменка. Бацька, скурчыўшыся, ляжаў у прымятым аеры ля раўка і моршчыўся ад болю. Бажко.
3. перан. Пакрывацца маршчынамі, рабізной (пра паверхню вады). Ад ветру з прысвістам шумелі голыя кусты, у затоках і невялікіх сажалках моршчылася цёмна-сіняя вада. Дуброўскі. Рачулкі моршчыліся ў пене. Бядуля. // Рабіцца няроўным, пакрывацца складкамі (пра адзежу, рэчы). Малатабоец Міша Чэчат глядзіць, .. як моршчыцца і сапе на ўсё нутро куртаты скураны мех. Арочка.
мо́ршчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; незак., што.
1. Збіраць у маршчыны (скуру, часткі твару). Віцька моршчыў усыпаны залаціста-карычневымі вяснушкамі нос, памагаў у гаворцы рукамі. Карпаў. Васількоў тым часам накідваў тэзісы даклада. Ён часта задумваўся, моршчыў лоб. Асіпенка.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Утвараць складкі рабізны на гладкай паверхні (вады), рабаціць. Дзьмуў халодны красавіцкі вецер, .. моршчыў ваду ў лужах, што расплыліся на балоце. Дуброўскі. // без дап. Разм. Ляжаць нягладка, маршчыніцца (пра адзежу).