кля́мачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да клямкі. Клямачны слясак.
кля́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.
Прыстасаванне, з дапамогай якога адчыняюць і зачыняюць дзверы. [Рашчэня] націснуў на язычок клямкі і крануў локцем брамку. Пальчэўскі. Міхал паціснуў клямку і пераступіў парог сянец. Васілевіч. // Дзвярная зашчэпка, якая надзяваецца на прабой і прыціскаецца замком або затычкай. Спяшаючыся, [Пракоп] зашчапіў дзверы на клямку і заткнуў у прабой дубовы калок-затычку. Якімовіч.
кляні́на, ‑ы, ж.
Разм. Асобнае дрэва клёна. // Драўніна клёну. Вось вы зірніце ў хлеў на вышкі! Там многа яблынін на лыжкі, Там ёсць ігруша, і кляніна. Колас.
кляно́вік, ‑у, м.
Разм. Кляновы сок. І дачка з гладыша п’е кляновік нагбом. Аўрамчык.
кляно́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да клёна. Кляновы ліст. // Зроблены з клёну. Кляновая лыжка. Кляновая дошка.
2. у знач. наз. кляно́выя, ‑ых. Сямейства дрэў і кустоў, да якога адносяцца клён, явар, чарнаклён і інш.
кляно́к, ‑нка, м.
Памянш. да клён; малады клён.
кля́нчанне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. клянчыць.
кля́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., што і без дап.
Разм. Назойліва прасіць, выпрошваць. Аб чым яшчэ клянчыць, прасіць? Колас.
кляп, ‑а, м.
Кусок дрэва, скамечаная ануча і пад., якія засоўваюцца ў рот жывёле ці чалавеку, каб не даць магчымасці кусацца або крычаць. Падпольшчыкі заткнулі афіцэру рот кляпам, звязалі яму назад рукі. Пятніцкі.
кляпа́льны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з кляпаннем. Кляпальная работа. // Прызначаны для кляпання. Кляпальная машына. Кляпальны малаток.