Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гу́льдэн, ‑а, м.

1. Грашовая адзінка Нідэрландаў, роўная 100 цэнтам.

2. Залатая, а пасля сярэбраная манета ў радзе краін Цэнтральнай Еўропы ў 14–19 стст.

[Ням. Gulden.]

гу́льма,

У выразе: гульма гуляць гл. гуляць.

гульну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Добра, уволю пагуляць (на свяце, вечарынцы, вяселлі).

гульня́, ‑і; мн. гульні, ‑льняў; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. гуляць (у 1 знач.). // Занятак, дзейнасць дзяцей. Паеўшы, [Славік] выбягаў на вуліцу, каб паганяць футбольны мяч або заняцца якой іншай гульнёй са сваімі шматлікімі сябрамі. Няхай.

2. Занятак з мэтай забавы, адпачынку і пад., звычайна заснаваны на пэўных умовах, правілах. Гульня ў футбол. Гульня ў шахматы. Парушыць правілы гульні.

3. Камплект неабходных прадметаў для таго, каб іграць у якую‑н. гульню. Дзіцячая настольная гульня.

4. Разм. Вечарынка, гулянка. Моладзь яшчэ спала пасля ўчарашняе гульні. Гартны.

5. Хуткая змена колераў, святла і пад. Сусвет нахіляецца да майго казырка. Нахіляецца гулам пушчы, пляскам вады крынічнай, Запалавелым жытам, вясёлай гульнёй зарніц. Кірэенка.

6. Наўмысныя дзеянні для дасягнення якой‑н. мэты; тайныя замыслы, інтрыгі. — Прахадзімец ты ... Гэта вядома. А двайную гульню кідай. Навуменка.

•••

Алімпійскія гульні — міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы, якія праводзяцца раз у чатыры гады.

Гульня прыроды — выключная, рэдкая з’ява ў прыродзе; адхіленне ад звычайных фізічных норм.

Гульня слоў — дасціпны, каламбурны выраз.

Рабіць вясёлую міну пры дрэннай гульні гл. рабіць.

гультаі́на, ‑ы, ж.

Разм. груб. Гультай, лодар. — Аляксандар яшчэ не прыходзіў? Вот гультаіна! Гэта ж каб спаць да сонца! Лобан.

гульта́й, ‑я, м.

Лянівы чалавек; лодар. У гультая і страха цячэ і печ не пячэ. Прыказка. Гультай за работу — мазоль за руку. Прыказка.

гульта́йка, ‑і, ДМ ‑тайцы; Р мн. ‑таек; ж.

Жан. да гультай.

гульта́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і гультаяваць.

гульта́йскі, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы гультаю; такі, як у гультая. Гультайскія паводзіны. Гультайскае жыццё.

гульта́йства, ‑а, н.

Паводзіны гультая; бяздзейнасць, лянота. Гультайства і лянота — два сябры. З нар. Народ не церпіць пустаслоўя, няўмельства, гультайства. «Маладосць».