Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гукамаскіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Тэхнічныя прыёмы, якія садзейнічаюць змяншэнню чутнасці гуку артылерыйскага выстралу.

гукаметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гукаметрыі. Гукаметрычная апаратура. Гукаметрычная станцыя.

гукаме́трыя, ‑і, ж.

Спец. Раздзел прыкладной акустыкі, які займаецца пытаннямі вызначэння месцазнаходжання крыніцы гуку.

гуканепраніка́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць гуканепранікальнага.

гуканепраніка́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не прапускае гукаў, шумаў, а таксама ізаляваны ад гукаў і шумаў. Гуканепранікальныя сцены каюты. Гуканепранікальная камера.

гука́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. гукаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Тамаш сядзеў у бары і не падаваў ніякага голасу на гуканне жонкі. Бядуля.

гукапаглына́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць гукапаглынальнага; здольнасць паглынаць гукі, змяншаць іх сілу.

гукапаглына́льны, ‑ая, ‑ае.

Здольны паглынаць гукі, шумы, змяншаць іх сілу. Гукапаглынальны матэрыял.

гукаперайма́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць гукапераймальнага.

гукаперайма́льнік, ‑а, м.

Чалавек, які дакладна перадае галасы жывёл, розныя шумы і пад.