во́ленс-но́ленс, прысл.
Кніжн. Тое, што і воляй-няволяй.
[Ад лац. volens — які жадае і nolens — які не жадае.]
во́лка,
Разм.
1. Прысл. да волкі.
2. безас. у знач. вык. Аб наяўнасці волкасці, сырасці. У лагчыне стала волка. □ З сіваватых павольных хмар церушылася на зямлю рэдзенькая імжа. Было зябка, волка. Асіпенка.
во́лкасць, ‑і, ж.
Разм. Насычанасць вільгаццю; вільгаць. Нечакана разнягодзілася, пайшлі дажджы, шэрасць і волкасць завалаклі далягляд. Сачанка.
во́лкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вільготны, вогкі (вохкі). Волкі вецер. Волкая ноч. □ А з рэчкі ветрык вее волкі, Як веснік блізкага ўжо дня. Колас.
во́льна,
1. Прысл. да вольны (у 1, 2, 4, 5, 6, 8, 10 знач.).
2. Каманда на права трымацца ў страі свабодна. Стаяць вольна! □ — Вольна! — скамандаваў ён [Ягораў]. Байцы ўскалыхнуліся, ім перадалося хваляванне камандзіра. Краўчанка.
3. безас. у знач. вык. Аб адчуванні свабоды. Тут так вольна, так цікава, Што толькі тут ён і жыве. Колас.
•••
Вольна дыхнуць гл. дыхнуць.
вольнаадпу́шчанік, ‑а, м.
Гіст. Раб або прыгонны, адпушчаны на волю.
вольнаадпу́шчаніца, ‑ы, ж.
Гіст. Жан. да вольнаадпушчапік.
вольнаадпу́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Вызвалены ад рабства, прыгоннай залежнасці.
вольналюбі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца свабодалюбствам, імкнецца да волі. Вольналюбівыя народы. □ «Ваўкалак» — твор рэалістычны, у ім яскрава выявіліся вольналюбівыя настроі і імкненні працоўнага люду. Казека.
вольнанаёмны, ‑ая, ‑ае.
1. Які працуе па вольнаму найму, штатны. Вольнанаёмны рабочы. // Які выконваецца па вольнаму найму, дагавору. Вольнанаёмная праца.
2. Які працуе ў ваенным ведамстве, але не з’яўляецца ваеннаслужачым. Вольнанаёмны персанал ваеннага шпіталя. // у знач. наз. вольнанаёмны, ‑ага, м. Той, хто працуе на такой штатнай пасадзе.