во́бмаль, прысл.
Разм. Не зусім дастаткова; малавата. Папяросы бацька круціць тоненькія — махоркі ў кааператыве вобмаль. Чорны. [Мацей:] — Я.. збіраўся, ведаеш, напісаць, ды ўсё часу гэтага вобмаль. Баранавых.
во́бмацкам, прысл.
Пры дапамозе дотыку, абмацваючы. Ісці вобмацкам каля сцяны. □ Аксіння вобмацкам знайшла дзверы гумна, асцярожна адчыніла іх. Лынькоў. // Усляпую, наўздагад. Лясніцкі зварочвае і ідзе амаль што вобмацкам, натыкаецца на дрэвы, спатыкаецца на нейкія карчы. Зарэцкі. З гасцінца паехалі ўніз.. больш вобмацкам ды наўздагад, бо не відаць было нават конскіх вушэй. Брыль.
во́бмельгам, прысл.
Абл. Імгненна. Бацька і дзед не дазвалялі мне быць каля маці. Аднак, калі іх не было ў хаце, я хуценька скідаў світку і вобмельгам кідаўся на печ. Сабаленка.
во́бмешка, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.
Тое, чым абмешваюць корм жывёле (мука, вотруб’е). Пасыпаць сечку вобмешкай.
во́браз, ‑а, м.
1. Знешні выгляд каго‑, чаго‑н., што ўзнікае ў памяці. Аня думае пра танкістаў, пра камбата Бродкіна, што ляжыць у зямлі пад Полацкам.. Потым у яе памяці паўстае вобраз маці. Мележ. Вобразы мілыя роднага краю, Смутак і радасць мая! Колас. // Тое, што ўзнікае ва ўяўленні. Вобразы будучага.
2. Спецыфічная катэгорыя мастацтва — канкрэтна-пачуццёвая форма ўяўлення мастаком рэчаіснасці. Мысліць вобразамі.
3. Тып, характар, створаны пісьменнікам, мастаком, артыстам. Вобразы п’есы, рамана. □ Сапраўднаму мастаку слова няма патрэбы тлумачыць тое, што ён хацеў сказаць у творы, — за яго скажа сам твор, скажуць створаныя ім вобразы — носьбіты ідэй. Кудраўцаў.
4. Адлюстраванне ў свядомасці чаго‑н.
во́бразна, прысл.
1. Пры дапамозе мастацкіх вобразаў. Вобразна абагульніць жыццёвых факты.
2. Яскрава, жыва. Гаварыць вобразна.
во́бразнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць вобразнага. Вобразнасць паэтычнай мовы. Вобразнасць выяўленчых сродкаў.
во́бразны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вобраза (у 2 знач.). Вобразнае мысленне. Вобразнае абагульненне ўбачанага. Вобразнае адлюстраванне рэчаіснасці.
2. Яркі, жывы; яскравы. Вобразная мова. Вобразны выклад. □ З першых сваіх крокаў наша літаратурная байка ўбірала ў сябе мудрасць і дасціпнасць беларускіх народных прыказак і прымавак, іх вобразныя фарбы. Казека.
во́быск, ‑у, м.
Афіцыйны агляд каго‑, чаго‑н. з мэтай знайсці што‑н. забароненае, недазволенае і пад. Зрабіць вобыск. Павольныя вобыскі. □ Пазаўчора адбыўся вобыск. Агенты акцызнага нагляду шукалі гарэлкі. Колас.