вобраз, ‑а, м.
1. Знешні выгляд каго‑, чаго‑н., што ўзнікае ў памяці. Аня думае пра танкістаў, пра камбата Бродкіна, што ляжыць у зямлі пад Полацкам.. Потым у яе памяці паўстае вобраз маці. Мележ. Вобразы мілыя роднага краю, Смутак і радасць мая! Колас. // Тое, што ўзнікае ва ўяўленні. Вобразы будучага.
2. Спецыфічная катэгорыя мастацтва — канкрэтна-пачуццёвая форма ўяўлення мастаком рэчаіснасці. Мысліць вобразамі.
3. Тып, характар, створаны пісьменнікам, мастаком, артыстам. Вобразы п’есы, рамана. ▪ Сапраўднаму мастаку слова няма патрэбы тлумачыць тое, што ён хацеў сказаць у творы, — за яго скажа сам твор, скажуць створаныя ім вобразы — носьбіты ідэй. Кудраўцаў.
4. Адлюстраванне ў свядомасці чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)