Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ацялі́цца, ацеліцца; зак.

Нарадзіць, прывесці цяля. [Марыля:] — І рабая ж наша ўчора ацялілася. Цялушку прывяла... Крапіва.

ацямне́ць, ‑ее; безас. зак.

Разм. Звечарэць, прыцямнець. А як ацямнела, распалілі вогнішча. Савіцкі. Увечары, як ацямнела, што не стала відаць у разоры вывернутай плугам бульбы, .. [я і маці] сабраліся ісці дадому. Сачанка.

ацянёны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ацяніць.

2. у знач. прым. Цяністы. Ацянёны бераг ракі.

ацяні́ць, ацяню, аценіш, ацаніць; зак., што.

Кінуць цень на паверхню чаго‑н.

ацяня́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да ацяняць.

ацяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да ацяніць.

ацяпле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ацяпляць — ацяпліць.

2. Сістэма абагравання памяшканняў; прыстасаванне для абагравання. Вадзяное ацяпленне. Паравое ацяпленне. Цэнтральнае ацяпленне. □ Голле гэтага старога бору ўжо цяпер калышацца пад вокнамі трохпавярховых дамоў з паркетам і паравым ацяпленнем, з халадзільнікамі і ваннамі. Грахоўскі.

ацяплі́ць, ацяплю, ацепліш, ацепліць; зак., што.

1. Абагрэць (памяшканне) з дапамогай печаў або спецыяльных прыстасаванняў. Ацяпліць кватэру.

2. Агледзець, зрабіць цёплым; уцяпліць. Ацяпліць кароўнік.

ацяпля́льнік, ‑а, м.

Прыбор для ацяплення. Электрычны ацяпляльнік.

ацяпля́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ацяплення (у 1 знач.). У яго халасцяцкай кватэры стаяў нясцерпны холад — ацяпляльны сезон яшчэ не пачынаўся, а на вуліцы стаяла золкая раніца. Асіпенка.

2. Прызначаны для ацяплення. Ацяпляльная сістэма.