аце́рціся, атруся, атрэшся, атрэцца; атромся, атрацеся; пр. ацёрся, ацерлася; заг. атрыся; зак.
Тое, што і абцерціся.
аце́слівасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць ацеслівага.
аце́слівы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Пра хлеб, спечаны з дрэнна прыгатаванага цеста; не пульхны, глёўкі. Хлеб быў жоўта-шэры, ацеслівы, рэдкі, ён нават не пах хлебам, а так нечым кіслым. Арабей.
2. перан. Нясвежы, памяты. Сонны ацеслівы твар. // Прыдуркаваты, недапечаны. [Шпакоўскі:] — Маці не хоча аддаць Наташу за Высоцкага. Той характарам круты. А Наташа не хоча ісці за Саладуху. Гэты нейкі ацеслівы. Гурскі.