праскрыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.
1. Утварыць скрып, скрыпучыя гукі. Дзверы праскрыпелі. □ Віктар ад злосці аж праскрыпеў зубамі. Гаўрылкін. // Праехаць, прайсці са скрыпам. Апранутыя ў зялёныя шынялі з шырокімі хлясцікамі, .. [пагранічнікі] гучна праскрыпелі тупаносымі рыжымі ботамі. Бажко. // што і без дап. Сказаць што‑н. скрыпучым голасам. — Э-э-х, Марыя Паўлаўна, — не прамовіў, а неяк праскрыпеў Шаройка. Шамякін.
2. Скрыпець некаторы час.
праскры́пцыя, ‑і, ж.
Гіст. У Старажытным Рыме — публічнае асуджэнне палітычных праціўнікаў з абвяшчэннем іх па-за законам, а таксама спісы асоб, абвешчаных па-за законам.
[Лац. proscriptio.]
праскрэ́бвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да праскрэбціся.
2. Зал. да праскрэбваць.
праскрэ́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да праскрэбці.
праскрэ́бены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад праскрэбці.
праскрэ́бці, ‑скрабу, ‑скрабеш, ‑скрабе; ‑скрабём, ‑скрабяце; пр. праскроб, ‑скрэбла і ‑скрабла, ‑скрэбла і ‑скрабло; зак., што.
1. Скрабучы, зрабіць у чым‑н. дзірку.
2. і без дап. Скрэбці некаторы час.
праскрэ́бціся, ‑скрабуся, ‑скрабешся, ‑скрабецца; ‑скрабёмся, ‑скрабяцеся; пр. праскробся, ‑скрэблася і ‑скраблася, ‑скрэблася і ‑скраблося; зак.
1. Пранікнуць куды‑н., праскробшы дзірку.
2. Скрэбціся некаторы час.
праскуго́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
Разм.
1. Абазвацца скуголеннем (пра сабаку). // Жаласліва, ныючы, плачучы, сказаць.
2. Скуголіць некаторы час.
пра́сла, ‑а, ж.
Частка агароджы (паміж слупкамі). У пахіленых праслах плоту свістаў асенні вецер. Шарахоўскі. Коні былі прыведзены з начлегу і прывязаны за прасла каля дому гаспадара. Кавалёў.
прасла́біць, ‑біць; безас. зак., каго.
Пра выдзяленні з арганізма вадкіх калавых мас пры ненармальнай рабоце кішэчніка. Хворага праслабіла.