чарпа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для чэрпання чаго‑н. Чарпальныя машыны.
чарпа́льшчык, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца чэрпаннем (на прыісках, у папяровай прамысловасці і пад.).
чарпану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Аднакр. да чэрпаць (у 1 знач.).
чарсцве́йшы, ‑ая, ‑ае.
Выш. ст. да прым. чэрствы.
чарсцве́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. чарсцвець.
чарсцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Станавіцца чэрствым, больш чэрствым. Хлеб чарсцвее.
2. перан. Траціць чуласць, спагадлівасць. Людзі з цяжкім лёсам ад гора не чарсцвеюць, а робяцца чуллівымі і вельмі спагадлівымі. Грахоўскі.
чартапало́х, ‑у, М ‑лосе, м.
Двух- або шматгадовая расліна сямейства складанакветных, калючае пустазелле з перыстарассечаным лісцем і пурпуровымі кветкамі. Каля паркана, якім быў адгароджаны касцёл, рос чартапалох і палын. Гурскі.
чартаўшчы́на, ‑ы, ж.
1. зб. Паводле забабонных уяўленняў — чэрці, д’яблы і ўсякая нячыстая сіла.
2. перан. Разм. Што‑н. незразумелае, неверагоднае, недарэчнае. Ён, [Хвядос] абвёў пакой вачыма: — Гэта што за чартаўшчына? Зала... Белыя халаты... Ці не ў сне мне ўсё звярзлося? Крапіва.
чарто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.
Разм. Ужываецца як лаянкавае слова. [Рэня:] — Навошта, каб тая чартоўка [Таіса] спажыла нажытае табою? Марціновіч.