чарапа́шкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да чарапашкі.
2. Які зроблены з чарапашкі (у 1 знач.). [Марына Паўлаўна] падыходзіць да Карызнавага стала, бярэ адтуль фатаграфію ў стракатай чарапашкавай асадцы і доўга-доўга ўзіраецца ў прыгожы вясёлы твар маладой дзяўчыны. Зарэцкі.
чарапа́шы, ‑ая, ‑ае.
1. Які належыць чарапасе. Чарапашы панцыр.
2. перан. Вельмі павольны; марудны. Чае ішоў чарапашым крокам. Курто.
чарапі́ца, ‑ы, ж.
1. зб. Дахавы матэрыял з абпаленай гліны або з цэментава-пясчаных раствораў у выглядзе пласцінак з пазамі або плітак. Домікі былі ўсе на адзін манер — вастраверхія, крытыя чырвонай чарапіцай. Навуменка.
2. Асобная такая пласцінка або плітка.
чарапі́чнік, ‑а, м.
Той, хто вырабляе чарапіцу.
чарапі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да чарапіцы; прызначаны для вырабу чарапіцы. Чарапічная вытворчасць. Чарапічны завод.
2. Зроблены з чарапіцы. Белыя аканіцы і ярка-чырвоны чарапічны дах, веранда і чысценькія, пасыпаныя жоўтым пяском сцяжынкі між сапраўднага гушчару [глогу] і вінаграднай лазы — усё сведчыла аб руплівасці гаспадыні дома. Ваданосаў.
чарапі́чына, ‑ы, ж.
Тое, што і чарапіца (у 2 знач.).
чарапко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да чаранка 1 (у 1 знач.).
чарапны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да чэрапа (у 1 знач.). Чарапныя косці.
2. у знач. наз. чарапны́я, ‑ых. Тое, што і пазваночныя (у 2 знач.).
•••
Чарапная каробка гл. каробка.
чарапо́к 1, ‑пка, м.
1. Абломак, асколак разбітага глінянага, чыгуннага або фарфоравага вырабу. На падлозе разам з гэтым ламаччам валяліся чарапкі разбітага посуду, патэльня. Чарнышэвіч. Тут жа ў чарапку ад разбітага чыгуна стаяла малако. Пальчэўскі.
2. Разм. Невялікі гаршчок, міска або кубак. [Віктар:] — Пойдзем шукаць гліны, можа злепім які чарапок. Маўр. [Кірыла:] — А калі ж чарапкі свае пазабіраеш? Там жа і формы гэтыя твае валяюцца, парасяты іх лычамі качаюць па дварэ, і вёдры, і цабэркі. Скрыган.
чарапо́к 2, ‑пка, м.
Разм. груб. Тое, што і чэрап. [Парубшчык] уцякаць кінуўся. Гарашун — за ім. І яму перапала — добра загрэў па чарапку. Масарэнка.