спаку́сны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да спакусы, здольны спакусіць.
спаку́таваны, ‑ая, ‑ае.
Змардаваны, змучаны. Яго апраўдаюць усе, што б ні здарылася. Але сам ён [Яраш] не даруе сабе, калі гэта спакутаваная жанчына скончыць сваё жыццё на аперацыйным стале. Шамякін. Рыва пакідае есці і спакутаванымі вачыма глядзіць на старых гаспадароў. Васілевіч.
спаку́тавацца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.
Змардавацца, змучыцца. У.. словах Кузьмы Чорнага гаворка ідзе аб канкрэтным чалавеку, селяніне, які спакутаваўся на вайне, які прагне мірнага жыцця і работы. Кучар.
спаку́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад спакусіць.
спакуша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да спакусіцца.
2. Зал. да спакушаць.
спакуша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да спакусіць.
спакушэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. спакушаць — спакусіць.
спалаве́лы, ‑ая, ‑ае.
Які набыў палавы 2 колер. Міця нібы бачыць разліў спалавелага жыта, блакіт неба, сонечны дзень. Навуменка.
спалаве́ць, ‑ее; зак.
Набыць палавы 2 колер. Бліснулі першыя прамені, і хмара адразу спалавела. Алешка.