утры́раваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад утрыраваць.
2. у знач. прым. Перабольшаны, скажоны давядзеннем чаго‑н. да крайнасці. Утрыраваныя факты. Утрыраваны вобраз.
утры́равацца, ‑руецца; незак.
Зал. да утрыраваць.
утры́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што і без дап.
Падаць (падаваць) у перабольшаным выглядзе; сказіць (скажаць) давядзеннем чаго‑н. да крайнасці. Утрыраваць думку. □ — «Як табе служыцца, з кім табе дружыцца?» — весела прадэкламаваў сын і гэтак жа весела адказаў: — Добра, бацька.. Не трэба многа думаць. Усё робіш па камандзе... — Не ўтрыруй, калі ласка. Ты не бяздумны аўтамат. Шамякін.
[Ад фр. outrer.]
утрыро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. утрыраваць.
2. Перабольшванне, скажэнне ў выніку празмернага падкрэслівання чаго‑н. У.. [творчасці М. А. Чэхава] спалучаліся тэатральнасць, якая даходзіла амаль да утрыроўкі, да парадоксу, з незвычайнай пераканаўчай праўдзівасцю. Сяргейчык.
утрэ́сванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. утрэсваць — утрэсці.
утрэ́свацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да утрэсціся.
2. Зал. да утрэсваць.
утрэ́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да утрэсці.
утрэ́сены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад утрэсці.
утрэ́скацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Улюбіцца. — Можа яшчэ і зяцем будзеш, — паспрабавала.. [жанчына] пажартаваць, — у мяне ж вунь якія дзеўкі растуць: паглядзіш — адразу ўтрэскаешся. Скрыган.
утрэ́сці, утрасу, утрасеш, утрасе; утрасём, утрасяце; пр. утрос, утрэсла; заг. утрасі; зак., што.
1. Трасучы, паменшыць аб’ём, ушчыльніць што‑н. рыхлае, сыпкае. Утрэсці муку ў мяшку.
2. перан. Разм. Уладзіць, узгадніць што‑н. — Дамовімся так: усе свае канфлікты вы ўтрасяце мірна, — гаворыць ціха Мазоль. Місько.