Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

здзьму́хванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. здзьмухваць — здзьмухаць.

здзьму́хвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да здзьмухваць.

здзьму́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да здзьмухаць, здзьмухнуць.

здзьму́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр., што.

Дзьмухнуўшы, скінуць, знесці што‑н., ачысціць ад чаго‑н. Стары бераж[лів]а падняў з зямлі кавалак хлеба, асцярожна здзьмухнуў з яго пылінкі, пясок. Лынькоў. [Лукаш] нахіліўся да агню, узяў вугольчык, здзьмухнуў з яго попел і палажыў у люльку. Пальчэўскі.

здзьмуць, ‑му, ‑меш, ‑ме; зак., што.

Ачысціць ад чаго‑н. струменем паветра, ветру. [Тата] выцер рукавом лоб, здзьмуў капельку поту з носа, абцёр травой касу і пачаў яе вастрыць. Карпюк. // Знесці што‑н. струменем паветра. Вецер здзьмуў паперу.

здзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да здзець.

здзяйсне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. здзяйсняць — здзейсніць.

здзяйсня́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць здзяйсняльнага.

здзяйсня́льнік, ‑а, м.

Той, хто здзяйсняе што‑н. Зноў душу бударажыць загадка: як сярод гэтага шуму, бруду, бездарожжа скрозь па будаўнічай пляцоўцы знаходзяцца такія ініцыятары, умельцы, вынаходнікі — здзяйсняльнікі тэхнічнага прагрэсу. Мыслівец.

здзяйсня́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які можна здзейсніць, які можа здзейсніцца. Здзяйсняльныя жаданні.