мо́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Ніжняя мясістая частка вуха. З-пад фуражкі з блішчастым брыльком як бы выпісваліся намаляваныя чорнай тушшу бакенбарды, што даходзілі трошачкі ніжэй мочак вушэй. Сабаленка.
мо́чкавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мочкі.
мо́шаст, ‑у, М ‑сце, м.
Уст. Крэп, аксаміт.
[Літ. mâšastas, ад назвы горада Дамаска.]
мо́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Маленькае двухкрылае насякомае. У вершалінах дрэў звінелі мошкі. Самуйлёнак.
мо́шчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад масціць.
2. у знач. прым. Які мае маставую, замошчаны. Мошчаная вуліца.
мо́шчы, ‑аў.
1. Высахлыя астанкі людзей, якія лічацца царквою святымі.
2. перан. Пра вельмі худога, знясіленага чалавека.
•••
Жывыя мошчы — тое, што і мошчы (у 2 знач.).