спа́йнасць, ‑і, ж.
Спец. Здольнасць крышталяў падзяляцца на лістападобныя палосы.
спа́йны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які валодае спайнасцю.
спа́йшчык, ‑а, м.
Спец. Рабочы, які займаецца спайкай.
спакава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад спакаваць.
спакава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.
Скласці, сабраць свае рэчы, багаж і пад. Што датычыць самога Басько, то ён спакаваўся і назаўсёды пакінуў Лісітнік, у якім працаваў настаўнікам аж з самых трыццатых гадоў, калі яшчэ толькі арганізоўваліся калгасы. Ермаловіч.
спакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Укласці ў чамадан, увязаць у скрутак і пад. Сёння ў Машы вельмі турботны дзень: трэба спакаваць хатнія рэчы, бо заўтра досвіткам выязджаюць. Гроднеў. Альшэўскі спакаваў у чамадан небагатыя падарункі, пайшоў на вакзал. Навуменка.
спакайне́йшы, ‑ая, ‑ае.
Выш. ст. да прым. спакойны.
спакайне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Рабіцца, станавіцца больш спакойным. Арына, нягледзячы па няшчасце з Лёдзяй, спакайнела з днямі, менш ужо божкала і амаль не сунімала весялосці сваіх. Карпаў. Лес спакайнеў, насцярожваўся — вечарэла. Сачанка. Голас [Крамарэвіча] спакайнеў і позірк цвярдзеў. Чорны.
спа́касціць, ‑кашчу, ‑касціш, ‑касціць; зак., што.
Разм.
1. Запэцкаць, замазаць граззю. Спакасціць касцюм. Спакасціць падлогу.
2. Сапсаваць. Спакасціць справу.
спа́кашчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад спакасціць.