Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

моча...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «мача», напрыклад: мочавыдзяленне, мочазнясіленне.

мочааддзяле́нне, ‑я, н.

Працэс утварэння мачы ў нырках і выдалення яе з арганізма.

мочааддзяля́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мочааддзялення, звязаны з мочааддзяленнем.

мочавыдзяле́нне, ‑я, н.

Працэс выдзялення мачы з арганізма.

мочавыдзяля́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мочавыдзялення. Мочавыдзяляльная сістэма.

мочазнясі́ленне, ‑я, н.

Тое, што і дыябет.

мо́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад мачыць.

2. у знач. прым. Прыгатаваны шляхам мачэння. Мочаныя яблыкі. Мочаны гарох. □ На стале ў нас акрамя хлеба было ўсё: печанае сала, .. параная бульба, кіслыя гуркі, мочаныя падсалоджаныя брусніцы. Ермаловіч.

мочапалавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да мочааддзялення і палавой сістэмы арганізма.

мочаспуска́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мочаспускання.

мочаспуска́нне, ‑я, н.

Тое, што і мочавыдзяленне.