Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сямікла́сніца, ‑ы, ж.

Жан. да сямікласнік.

сямікла́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае сем класаў, складаецца з сямі класаў. Сямікласная музычная школа.

2. У аб’ёме сямі класаў. Сямікласная адукацыя.

сяміко́лерны, ‑ая, ‑ае.

Які мае ў сваёй афарбоўцы сем колераў. Сяміколерная вясёлка.

сямікра́тны, ‑ая, ‑ае.

Зроблены сем разоў, павялічаны ў сем разоў; памножаны на сем. У сямікратным памеры.

сяміку́пальны, ‑ая, ‑ае.

Які мае сем купалаў. Сямікупальная царква.

сяміліне́йка, ‑і, ДМ ‑нейцы; Р мн. ‑неек; ж.

Разм. Сямілінейная лямпа на газе.

сяміліне́йны, ‑ая, ‑ае.

З кнотам у сем ліній (у 9 знач.) (пра газавую лямпу).

сяміля́мпавы, ‑ая, ‑ае.

З сямю лямпамі (пра радыёпрыёмнік).

сяміме́сны, ‑ая, ‑ае.

Разлічана на сем месцаў. Сямімесная машына.

сяміме́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца сем месяцаў. Сямімесячная хвароба. // Разлічаны на сем месяцаў. Сямімесячныя запасы прадуктаў.

2. Узростам у сем месяцаў. Сямімесячнав дзіця.