сла́нцавы 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сланцу 1. Сланцавыя пароды. // Які атрымліваецца з сланцу. Сланцавы бензін. Сланцавы пакост. // Які мае адносіны да здабычы, апрацоўкі і выкарыстання сланцу. Сланцавая прамысловасць. Сланцавыя шахты.
сла́нцавы 2, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца сланцам 2. Сланцавы лён. Сланцавыя расліны.
сланцапераго́нны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для перагонкі гаручых сланцаў. Сланцаперагонны завод. Сланцаперагонная прамысловасць.
сла́ны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад слаць 1.
сла́ны 2, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад слаць 2.
2. у знач. прым. Разасланы. Пянька не сланая, а мочаная.
сланяня́ і сланянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.
Дзіцяня слана.
сланя́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Разм. Хадзіць туды-сюды (звычайна без мэты, без справы); бадзяцца без работы. І па шырокім тратуары Ужо сланяюцца не пары, А хлопцы крочаць на завод, І кожнаму — дваццаты год. Грахоўскі. Вавіць час застаўся Дома матчын сын, З кута ў кут сланяўся Без яе, адзін. Калачынскі. Палонныя сланяліся, як сонныя мухі, па двары і хаваліся ў будынак. С. Александровіч.
2. Злёгку хістацца. Сланяцца ад стомы. □ [Маці:] — Што ты, здурэў? Чалавек з голаду аж сланяецца, а ён — галіцца. Дамашэвіч.
сланя́ць, ‑яе; безас. незак., каго.
Абл. Хістаць, вадзіць у бакі. [Лях:] — На нашых коней глядзець страшна. Каб гэта сярод лета каня ў бакі сланяла! Лобан.
сла́ўка, ‑і. ДМ слаўцы; Р мн. славак; ж.
Невялікая пеўчая птушка атрада вераб’іных з бураватым апярэннем, якая звычайна робіць гняздо на зямлі. Уверсе, на галлі, шмыгае чорнагаловая слоўка, скача, папіскваючы, чубатка-сініца, асыпаючы на мяне старыя шыпулькі. Хомчанка.
сла́ўна,
1. Прысл. да слаўны.
2. безас. у знач. вык. Разм. Пра пачуццё задавальнення, якое адчувае хто‑н. Як прыемна пахне збожжа! А вакол — спакойна! Эх, як слаўна, як прыгожа, Хораша, прыстойна! Колас.
сла́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які набыў славу або варты славы; славуты. Разам з народам волю кавалі Партыі слаўнай сыны. Колас. Айчына наша, Родны край Саветаў, Нашчадкаў гордых Слаўная зямля. Хведаровіч. У калгасе нашым Янка — Слаўны баяніст, Камсамолец працавіты, — Добры трактарыст. Журба. Дзень добры, Беларусь, Народная дзяржава, Зямля руплівых рук, Радзіма слаўных спраў! Звонак. Вітаю, як прыход вясны, Дзень слаўнай гадавіны! Смагаровіч. // Які праславіўся чым‑н. Яны [людзі] на арбітах сусветных Слаўны жыццём без багатых і бедных. Куляшоў.
2. Які выклікае прыхільнасць; сімпатычны, харошы. І доўга потым мы ўспаміналі зычлівую ўсмешку гэтага слаўнага хлопца. Лынькоў. [Міхайлаў:] — І гэтая душа, багатая і слаўная, іншы раз хаваецца пад самым сціплым абліччам. Карпаў.
3. Разм. Які дае задавальненне; прыемны, добры. Слаўны выдаўся дзянёк: Свежая пароша. Бялевіч. Князь калісьці ўпадабаў Слаўную мясціну, Замак тут пабудаваў У падарунак сыну. Гілевіч.
•••
Славен бубен за гарамі — невядомае заўсёды здаецца добрым.