Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сла́нцавы 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сланцу ​1. Сланцавыя пароды. // Які атрымліваецца з сланцу. Сланцавы бензін. Сланцавы пакост. // Які мае адносіны да здабычы, апрацоўкі і выкарыстання сланцу. Сланцавая прамысловасць. Сланцавыя шахты.

сла́нцавы 2, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца сланцам ​2. Сланцавы лён. Сланцавыя расліны.

сланцапераго́нны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для перагонкі гаручых сланцаў. Сланцаперагонны завод. Сланцаперагонная прамысловасць.

сла́ны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад слаць ​1.

сла́ны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад слаць ​2.

2. у знач. прым. Разасланы. Пянька не сланая, а мочаная.

сланяня́ і сланянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіцяня слана.

сланя́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Разм. Хадзіць туды-сюды (звычайна без мэты, без справы); бадзяцца без работы. І па шырокім тратуары Ужо сланяюцца не пары, А хлопцы крочаць на завод, І кожнаму — дваццаты год. Грахоўскі. Вавіць час застаўся Дома матчын сын, З кута ў кут сланяўся Без яе, адзін. Калачынскі. Палонныя сланяліся, як сонныя мухі, па двары і хаваліся ў будынак. С. Александровіч.

2. Злёгку хістацца. Сланяцца ад стомы. □ [Маці:] — Што ты, здурэў? Чалавек з голаду аж сланяецца, а ён — галіцца. Дамашэвіч.

сланя́ць, ‑яе; безас. незак., каго.

Абл. Хістаць, вадзіць у бакі. [Лях:] — На нашых коней глядзець страшна. Каб гэта сярод лета каня ў бакі сланяла! Лобан.

слата́,

гл. слота.

сла́ўка, ‑і. ДМ слаўцы; Р мн. славак; ж.

Невялікая пеўчая птушка атрада вераб’іных з бураватым апярэннем, якая звычайна робіць гняздо на зямлі. Уверсе, на галлі, шмыгае чорнагаловая слоўка, скача, папіскваючы, чубатка-сініца, асыпаючы на мяне старыя шыпулькі. Хомчанка.

сла́ўна,

1. Прысл. да слаўны.

2. безас. у знач. вык. Разм. Пра пачуццё задавальнення, якое адчувае хто‑н. Як прыемна пахне збожжа! А вакол — спакойна! Эх, як слаўна, як прыгожа, Хораша, прыстойна! Колас.

сла́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які набыў славу або варты славы; славуты. Разам з народам волю кавалі Партыі слаўнай сыны. Колас. Айчына наша, Родны край Саветаў, Нашчадкаў гордых Слаўная зямля. Хведаровіч. У калгасе нашым Янка — Слаўны баяніст, Камсамолец працавіты, — Добры трактарыст. Журба. Дзень добры, Беларусь, Народная дзяржава, Зямля руплівых рук, Радзіма слаўных спраў! Звонак. Вітаю, як прыход вясны, Дзень слаўнай гадавіны! Смагаровіч. // Які праславіўся чым‑н. Яны [людзі] на арбітах сусветных Слаўны жыццём без багатых і бедных. Куляшоў.

2. Які выклікае прыхільнасць; сімпатычны, харошы. І доўга потым мы ўспаміналі зычлівую ўсмешку гэтага слаўнага хлопца. Лынькоў. [Міхайлаў:] — І гэтая душа, багатая і слаўная, іншы раз хаваецца пад самым сціплым абліччам. Карпаў.

3. Разм. Які дае задавальненне; прыемны, добры. Слаўны выдаўся дзянёк: Свежая пароша. Бялевіч. Князь калісьці ўпадабаў Слаўную мясціну, Замак тут пабудаваў У падарунак сыну. Гілевіч.

•••

Славен бубен за гарамі — невядомае заўсёды здаецца добрым.