планісфе́ра, ‑ы, ж.
Спец. Карта зямной або нябеснай сферы ў выглядзе паўшар’яў. Зямная планісфера.
[Лац. planum — паверхня, плоскасць і spháira — шар.]
планісфе́рны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да планісферы.
пла́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Невялікая падоўжная дошчачка, палоска з дрэва, металу або тканіны. [Брызент] прыціскалі загадзя падрыхтаванымі планкамі, прыбівалі цвікамі. Лупсякоў. Дзед старой рукою настругаў яловых планак. Дубоўка. Набіраем на пруткі 80 пецель, з іх 10 — на планку для гузікаў. «Беларусь».
•••
Ордэнская планка — металічная або іншая палоска, абцягнутая ордэнскай стужкай.
Прыцэльная планка — прыцэльнае прыстасаванне ў некаторых відах зброі.
[Лац. planka.]
пла́нкавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да планкі; планачны.
планкто́н, ‑у, м.
Спец. Сукупнасць найдрабнейшых раслінных і жывёльных арганізмаў, якія жывуць у морах, рэках, азёрах і перамяшчаюцца пераважна сілай цячэння вады. — На станцыі вывучаюцца рыбы і птушкі, вадзяныя расліны, планктон — жывёльны свет тоўшчы вады. В. Вольскі. У моры нават ёсць кіты, якія харчуюцца толькі планктонам. Карпюк.
[Ад грэч. planktós — блукаючы.]
планкто́навы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да планктону, які з’яўляецца планктонам. Планктонавыя арганізмы.
планта́ж, ‑у, м.
Спец. Глыбокая апрацоўка глебы спецыяльнымі плугамі, якая праводзіцца галоўным чынам пры закладцы вінаграднікаў і пладовых садоў.
[Фр. plantage.]
планта́жны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да плантажу. // Які служыць для плантажу.
планта́тар, ‑а, м.
Уладальнік плантацыі (у 1 знач.).