Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

слане́чнікавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сланечніку. Далёка застаўся сланечнікавы палетак, мінулі ржышча са стагамі саломы і выйшлі на палявую сцежку. С. Александровіч. // Які здабываецца з насення сланечніку. Сланечнікавы алей. Сланечнікавая макуха.

сла́нік, ‑у, м.

Хмызняковае дрэва або нізкарослыя кусты, якія сцелюцца па зямлі і растуць у горнай мясцовасці і ў тундры. Трохі вышэй пачынаўся хваёвы сланік, у ім ужо можна было схавацца. Быкаў.

сла́нікавы, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца сланікам. Сланікавы зараснік.

слані́ха, ‑і, ДМ ‑нісе, ж.

Самка слана.

сла́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. слаць ​2 (у 1–3 знач.).

слано́васць, ‑і, ж.

Захворванне, якое праяўляецца ў моцным павелічэнні аб’ёму асобных частак цела (звычайна ног).

слано́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да слана (у 1 знач.). Слановы хобат. Слановыя біўні.

2. Як адна з частак некаторых заалагічных і батанічных назваў. Слановая чарапаха. Слановая пальма.

•••

Слановая хвароба гл. хвароба.

слано́ўнік, ‑а, м.

Памяшканне для сланоў, якія жывуць у няволі.

сланцава́тасць, ‑і, ж.

Слаістая будова горнай пароды, здольнасць яе расслойвацца.

сланцава́ты, ‑ая, ‑ае.

Якому ўласціва сланцаватасць (пра горныя пароды). Сланцаватая гліна.