донг, ‑а,
Грашовая адзінка Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам.
донг, ‑а,
Грашовая адзінка Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам.
донжуа́н, ‑а,
Шукальнік любоўных прыгод, спакуснік жанчын.
[Ад імя Дон Жуана, героя многіх твораў заходнееўрапейскай літаратуры.]
донжуа́нскі, ‑ая, ‑ае.
Уласцівы донжуану.
донжуа́нства, ‑а,
Паводзіны, учынкі донжуана.
до́нка, ‑і,
Вуда для лоўлі рыбы са дна вадаёма; донная вуда.
донкіхо́т, ‑а,
Наіўны летуценнік, фантазёр, які марна змагаецца за высокія, але неажыццявімыя ідэалы.
[Ад імя Дон Кіхота, героя рамана іспанскага пісьменніка Сервантэса.]
донкіхо́цкі, ‑ая, ‑ае.
Уласцівы донкіхоту.
донкіхо́цтва, ‑а,
Паводзіны, учынкі донкіхота.
до́нна, ‑ы,
Слова, якое далучаецца да жаночых імён італьянскіх і іспанскіх дваран і знаці.
[Іт. donna.]
до́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да дна (у 1 знач.).