Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

планетало́гія, ‑і, ж.

Комплекс навук, якія вывучаюць планеты Сонечнай сістэмы і іх спадарожніка.

планета́рны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: планетарныя туманнасці гл. туманнасць.

планета́рый, ‑я, м.

1. Апарат, пры дапамозе якога на купалападобным экране паказваецца рух планет і іншых нябесных целаў.

2. Культурна-асветная ўстанова, дзе чытаюцца лекцыі па астраноміі, якія суправаджацца дэманстрацыяй неба з дапамогай такога апарата.

планетахо́д, ‑а, М ‑ходзе, м.

Машына, на якой можна перамяшчацца з месца на месца на планетах (акрамя зямлі).

плане́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да планеты (у 1 знач.). Планетная арбіта. Планетная сістэма.

плането́ід, ‑а, М ‑дзе, м.

Тое, што і астэроід.

[Ад слова планета і грэч. eidos — від.]

плането́лаг, ‑а, м.

Астраном, які вывучае планеты.

планёр, ‑а, м.

Безматорны лятальны апарат. Хлапчукі рабілі самалёты і планёры, шылі са старых прасцін парашуты. Асіпенка.

[Фр. planeur.]

планёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак, ж.

Разм. Кароткая вытворчая нарада па абмеркаванню плана работы.

планёрны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да планёра, планёраў і планерызму.