Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сямібо́рства, ‑а, н.

Спартыўнае спаборніцтва, якое складаецца з сямі відаў практыкаванняў.

сямівуго́льнік, ‑а, м.

Геаметрычная фігура, абмежаваная сямю прамымі лініямі, што перасякаюцца і ўтвараюць сем унутраных вуглоў.

сямівуго́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае сем вуглоў. Сямівугольная фігура.

сямівярсто́вы, ‑ая, ‑ае.

Адлегласць у сем вёрст. Сямівярстовы шлях.

сямівяршко́вы, ‑ая, ‑ае.

Памерам у сем вяршкоў. Любіць вельмі ж стары ўспамінаць той час, калі адзін мужчына паднімаў на сані сямівяршковую дзеравяку. Брыль.

сямігадзі́нны, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца сем гадзін. Сямігадзінны рабочы дзень. // Разлічаны на сем гадзін. Сямігадзінны запас бензіну. // Назначаны на сем гадзін. Сямігадзінны поезд.

сямігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца сем год. Сямігадовая вайна. □ Віктар Сяргеевіч прыехаў у калгас, калі ўпершыню тут пачатковая школа пачала пераўтварацца ў сямігадовую. Якімовіч. // Разлічаны, прызначаны на сем гадоў. Сямігадовы план.

2. Узростам у сем год. Сямігадовы хлопчык.

3. Які мае адносіны да сямігоддзя (у 2 знач.).

сямігало́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае сем галоў. Сямігаловы змей.

сяміго́дак, ‑дка, м.

Дзіця ва ўзросце сямі год.

сяміго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу, тэрмін у сем год. План на сямігоддзе.

2. Гадавіна якой‑н. падзеі, што была сем гадоў назад. Сямігоддзе з дня заснавання інстытута.