Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

спе́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад спесціць.

спе́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да спесціць.

спе́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.

Злезці з каня. Не даязджаючы двух-трох кіламетраў да чыгункі, хлопцы спешыліся, схавалі ў лесе падводы. Краўчанка. [Коннікі] спешыліся, зайшлі ў двор. Янкоўскі.

спе́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.

1. каго. Загадаць або прымусіць спешыцца, злезці з коней. Спешыць коннікаў.

2. Тое, што і спешыцца. Грэбля была зусім блізка ад таго месца, дзе спешылі партызаны. Федасеенка.