Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ацяпля́льнік, ‑а, м.

Прыбор для ацяплення. Электрычны ацяпляльнік.

ацяпля́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ацяплення (у 1 знач.). У яго халасцяцкай кватэры стаяў нясцерпны холад — ацяпляльны сезон яшчэ не пачынаўся, а на вуліцы стаяла золкая раніца. Асіпенка.

2. Прызначаны для ацяплення. Ацяпляльная сістэма.

ацяпля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да ацяпляць.

ацяпля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да ацяпліць.

ацяро́бкі, ‑аў; адз. няма.

Тое, што і пацяробкі.

ацяру́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ацерушыць.

ацяру́швацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да ацерушыцца.

2. Зал. да ацярушваць.

ацяру́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ацерушыць.

ацярэ́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ацерабіць.

ацярэ́бліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ацярэбліваць — ацерабіць.