Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іерадыякан, ✂, м.

Манах у сане дыякана.

іераманах, ✂, м.

Манах у сане свяшчэнніка.

іерарх, ✂, м.

Асоба, якая адносіцца да вышэйшай царкоўнай іерархіі.

іерархія, ✂, ж. (кніжн.).

Парадак падпарадкавання ніжэйшых (чыноў, званняў і пад.) вышэйшым.

|| прым. іерархічны, ✂.

іерогліф, ✂, м.

Фігурны знак у сістэме ідэаграфічнага пісьма.

|| прым. іерагліфічны, ✂.

  • Іерагліфічнае пісьмо.

іерыхонскі, ✂.

Тое, што і ерыхонскі.

іерэй, ✂, м.

Тое, што і свяшчэннік.

|| прым. іерэйскі, ✂.