Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

млын, ✂, м.

  1. Прадпрыемства, будынак з устаноўленымі ў ім прыстасаваннямі для размолу зерня.

    • Вадзяны м.
    • Паравы м.
  2. Машына для здраблення розных матэрыялаў, якая выкарыстоўваецца ў горнай, хімічнай і інш. галінах прамысловасці.

◊

  • Ліць ваду на млын каго, чый (неадабр.) — ускосным чынам дапамагаць сваімі выказваннямі, справамі процілегламу боку.

|| прым. млынавы, ✂.

млынар, ✂, м.

Уладальнік млына або работнік у млыне.

|| прым. млынарскі, ✂.

млынарыха, ✂, ж.

Жонка млынара.

млынзавод, ✂, м.

Скарачэнне: завод-млын (мукамольны).