Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

драгіраваць, ; зак. і незак. (спец.).

  1. Паглыбіць (паглыбляць) дно пры дапамозе драгі (у 1 знач.).

  2. Здабыць (здабываць) карысныя выкапні з дапамогай драгі (у 1 знач.).

  3. Здабыць (здабываць) з марскога дна жывёл і расліны пры дапамозе драгі (у 2 знач.).

драгун, , м.

У царскай і некаторых замежных арміях: вайсковец асобных часцей кавалерыі, здольных весці бой як у конным, так і ў спешаным страі.

  • Эскадрон драгунаў.

|| прым. драгунскі, .

дражджаваць, ; незак. (спец.).

Апрацоўваць корм дражджамі з мэтай павышэння яго засваяльнасці.

|| наз. дражджаванне, .

дражніцца, ; незак.

  1. Злаваць, выводзіць чым-н. са спакойнага стану.

    • Хлопцы дражняцца з сабакамі.
  2. Абяцаць, абнадзейваць, але не выконваць.

    • Ён толькі дражніцца.

дражніць, ; незак.

  1. Злаваць, наўмысна раздражняючы чым-н.

    • Д. сабак.
  2. Узбуджаць, выклікаць якія-н. жаданні.

    • Д. апетыт.
    • Смачныя стравы дражнілі нос.

дражэ, нескл., н.

  1. Гатунак дробных круглых цукерак.

    • Шакаладнае д.
  2. Лекавы прэпарат у выглядзе такіх цукерак.

    • Вітаміннае д.

драздзяня, і драздзянё, , н.

Птушаня дразда.

драіць, ; незак. (спец.).

Чысціць, мыць, націраць да бляску.

  • Д. палубу.

|| зак. надраіць, .

дракон, , м.

  1. Казачнае страшыдла ў выглядзе крылатага змея, які дыхае агнём, пажырае людзей і жывёлу.

  2. Вялікая яшчарка, што жыве ў некаторых трапічных краінах на дрэвах і можа лятаць.

|| прым. драконавы, .

драконаўскі, (кніжн.).

Крайне рэакцыйны, бязлітасны, жорсткі [ад старажытнагрэчаскага заканадаўца Дракона].

  • Драконаўскія законы.
  • Драконаўскія меры.