Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гранітоль, ✂, м.

Цыратовая тканіна, ужыв. як заменнік скуры.

|| прым. гранітолевы, ✂.

граніца, ✂, ж.

Лінія раздзелу паміж дзяржаўнымі тэрыторыямі.

  • Дзяржаўная г.

◊

  • За граніцай — у замежных дзяржавах.

  • За граніцу — у замежныя дзяржавы.

  • З-за граніцы — з замежных дзяржаў.

|| прым. гранічны, ✂.

граніць, ✂; незак.

Шліфуючы, рабіць грані (на шкле, метале, камені).

  • Г. алмазы.

|| зак. награніць, ✂.

|| наз. граненне, ✂.

|| прым. гранільны, ✂.

  • Гранільнае майстэрства.

гранічны, ✂.

Максімальны, найвышэйшы, крайні.

  • Гранічная хуткасць.
  • Гранічная сціпласць.

|| наз. гранічнасць, ✂.

гранка, ✂, ж.

Адбітак з часткі друкарскага набору, яшчэ не звярстанага ў старонкі, а таксама сама частка такога набору.

  • Чытаць гранкі.

|| прым. граначны, ✂.

гранула, ✂, ж. (спец.).

Невялічкі цвёрды камячок якога-н. рэчыва ў выглядзе зерня.

  • Камбікорм у гранулах.

грануляваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Надаць (надаваць) чаму-н. форму зерня, дробных камячкоў.

|| наз. грануляванне, ✂.

грануляцыя, ✂, ж. (спец.).

  1. Раздрабненне, наданне рэчыву зярністай формы.

  2. Паступовае зарастанне раны новымі тканкамі, а таксама гэта тканка.

  3. Бачная зярністасць паверхневага слоя Сонца.

|| прым. грануляцыйны, ✂.

грань, ✂, ж.

  1. Плоская частка паверхні геаметрычнага цела.

    • Грані куба.
  2. перан. Тое, што адрознівае, аддзяляе адно ад другога.

    • Сціранне граней паміж фізічнай і разумовай працай.

гран-пры, нескл., м.

Самая высокая ўзнагарода на мастацкім конкурсе, фестывалі.