Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выбрацца, ✂; зак.

  1. З цяжкасцямі выйсці, выехаць адкуль-н.

    • В. з натоўпу.
    • В. з бяды (перан.).
  2. Выселіцца, перабрацца.

    • В. на другую кватэру.
  3. Знайсці час, магчымасць адправіцца куды-н. (разм.).

    • В. ў кіно.

|| незак. выбірацца, ✂.

выбраць, ✂; зак.

  1. Адабраць, выняць.

    • В. смецце з зерня.
    • В. цытаты з класікаў.
  2. Узяць патрэбнае, аддаць перавагу каму-, чаму-н.

    • В. кнігу для чытання.
    • В. прафесію.
    • В. спадарожніка.
  3. Абраць галасаваннем.

    • В. новы састаў профкома.
  4. Выняць, дастаць адкуль-н. усё да апошняга, зрасходаваць.

    • В. ваду са студні.
    • В. ліміты.
  5. Сабраць ураджай бульбы, агуркоў і пад.

    • В. цыбулю ў агародзе.
  6. Знайсці, вызваліць для якой-н. мэты (пра час).

    • В. вольную часіну.

|| незак. выбіраць, ✂.

|| наз. выбар, ✂.

выбрык, ✂, м. (разм.).

  1. гл. выбрыкваць.

  2. Учынак, які супярэчыць агульнапрынятым нормам паводзін.

    • Гэта ўсё яго выбрыкі.

выбрыкваць, ✂; незак. (разм.).

  1. Бегаючы, ускідваць заднімі нагамі (пра жывёл).

  2. перан. Гарэзіць, дурэць.

|| аднакр. выбрыкнуць, ✂.

|| наз. выбрык, ✂.

выбрысці, ✂; зак.

Брыдучы, выйсці адкуль-н.

  • В. з вады.
  • В. з зачараванага кола (перан.).

выбрыць, ✂; зак.

Зрэзаць брытвай валасы на чым-н., выгаліць.

  • В. твар.

|| незак. выбрываць, ✂.

|| звар. выбрыцца, ✂.

|| незак. выбрывацца, ✂.

выбудоўваць, ✂; незак.

Тое, што і будаваць (у 1 знач.).

выбух, ✂, м.

  1. Імгненнае разбурэнне чаго-н., якое суправаджаецца ўтварэннем моцна нагрэтых, з высокім ціскам газаў; гук, які суправаджае такое разбурэнне.

    • Ядзерны в.
    • В. газаў.
  2. перан., чаго. Раптоўнае праяўленне чаго-н.

    • В. смеху.
    • В. абурэння.

выбухнуць, ✂; зак.

  1. Узарвацца.

    • Снарад выбухнуў.
  2. З сілай вырвацца адкуль-н.

    • Полымя з дымам выбухнула з печы.
  3. перан. Нечакана пачацца, раптоўна ўзнікнуць (пра пачуцці, грамадскія ўзрушэнні).

    • Выбухнуў гнеў.
    • Выбухнула забастоўка.

|| незак. выбухаць, ✂.

выбухны, ✂.

  1. Які служыць для ўтварэння выбуху (у 1 знач.).

    • Выбухная камера.
  2. Такі, вымаўленне якога суправаджаецца выбухам (пра гукі мовы).

    • Выбухныя зычныя.