Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

эліпс, , м.

  1. У матэматыцы: замкнёная крывая, якая атрымліваецца перасячэннем канічнай паверхні плоскасцю.

  2. Тое, што і эліпсіс.

|| прым. эліптычны, .

  • Эліптычная арбіта.

эліпсіс, , м.

У мовазнаўстве: рытарычная фігура, якая заключаецца ў пропуску якога-н. члена сказа, што лёгка падразумяваецца.

|| прым. эліптычны, .

эліта, , ж., зб.

  1. Лепшыя расліны, насенне або жывёлы, якія па сваіх якасцях найбольш прыгодныя для далейшага развядзення.

  2. Лепшыя прадстаўнікі грамадства або якой-н. часткі.

    • Навуковая э.

|| прым. элітны, і элітарны, .

  • Элітнае насенне.
  • Элітарная культура.

эльф, , м.

У германаскандынаўскай міфалогіі: дух прыроды, казачная істота, добразычлівая да людзей.

  • Жылі ў тым лесе эльфы і феі...