Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

экспанент, ✂, м. (спец.).

Той, хто экспануе каго-, што-н.

|| прым. экспаненцкі, ✂.

экспансіўны, ✂, ж. (кніжн.).

Які бурна, нястрымана выяўляе свае пачуцці.

|| наз. экспансіўнасць, ✂.

экспансія, ✂, ж. (кніжн.).

  1. Агрэсіўная палітыка, накіраваная на распаўсюджанне свайго палітычнага і эканамічнага ўплыву на іншыя краіны з мэтай захопу чужых тэрыторый і рынкаў збыту.

  2. Пашырэнне, распаўсюджанне чаго-н. за першапачатковыя межы.

    • Э. эпідэмій.

экспансіянізм, ✂, м. (кніжн.).

Палітыка экспансій (у 1 знач.).

|| прым. экспансіянісцкі, ✂.

экспансіяніст, ✂, м.

Агрэсар, прыхільнік экспансій.

|| прым. экспансіянісцкі, ✂.

экспарт, ✂, м.

Вываз тавараў, капіталаў, тэхналогіі за мяжу; проціл. імпарт.

|| прым. экспартны, ✂.

экспартаваць, ✂; зак. і незак.

Вывезці (вывозіць) што-н. за мяжу.

  • Э. сыравіну.

|| наз. экспартаванне, ✂.

экспарцёр, ✂, м. (спец.).

Асоба або арганізацыя, якая экспартуе тавары за мяжу.

|| прым. экспарцёрскі, ✂.

экспатрыяваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Ажыццявіць (ажыццяўляць) экспатрыяцыю.

|| звар. экспатрыявацца, ✂.

экспатрыянт, ✂, м.

Асоба, якая правяла экспатрыяцыю ці трапіла пад яе ўздзеянне.

|| ж. экспатрыянтка, ✂.

|| прым. экспатрыянцкі, ✂.